:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з дырэктарам міжнароднага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і асваення зямель Егіпта

19.02.2025 г.

19 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з дырэктарам міжнароднага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і асваення зямель Арабскай Рэспублікі Егіпет, кіраўніком егіпецкай часткі Беларуска-Егіпецкай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі Саадам.
Пасол перадаў падзяку Міністэрству сельскай гаспадаркі і асваення зямель Арабскай Рэспублікі Егіпет і яго кіраўніцтву за актыўнае садзейнічанне ў маі–чэрвені 2024 г. у завяршэнні неабходных працэдур для рэгістрацыі беларускіх малочных кампаній у Егіпце.
Разгледжаны перспектывы стварэння ў Егіпце пры ўдзеле Рэспублікі Беларусь «кармавога хаба». Егіпецкі бок пацвердзіў значную зацікаўленасць у рабоце па гэтым напрамку і прапанаваў на пачатковым этапе сфакусавацца на кармах для рыбы (аб'ём рынку гэтай прадукцыі складае больш за палову ўсяго рынку кармоў у Егіпце).
Дасягнута дамоўленасць правесці сустрэчу Пасла з вядучым егіпецкім вытворцам – Нацыянальнай кампаніяй па рыбалоўстве і аквакультуры для абмеркавання практычных напрамкаў магчымага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці