:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет

21.05.2026 г.

21 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет
па справах Еўропы Ваілем Хамедам.

Бакі ў станоўчым ключы адзначылі вынікі праведзенага 6 – 7 мая 2026 г. у г.Мінску 8-га пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі і Беларуска-Егіпецкага бізнес-форуму. Пацвердзілі гатоўнасць падтрымліваць актыўную дынаміку двухбаковых кантактаў.

Актуалізаваны планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву па лініі знешнепалітычных і іншых ведамстваў,
у тым ліку парламентаў дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці