:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Каардынацыйным камітэце маладых партыйных лідэраў і палітыкаў Егіпта

13.03.2023 г.

13 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі кіраўніцтва Каардынацыйнага камітэта маладых партыйных лідэраў і палітыкаў пры Парламенце Егіпта – дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Тарэкам аль-Халі і членам Сената Махмудам аль-Котам.

Бакі абмеркавалі спосабы актывізацыі беларуска-егіпецкага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін, а таксама абмяняліся думкамі па пытаннях двухбаковага парадку дня і міжнароднай праблематыцы.

Удзельнікі сустрэчы віталі развіццё кантактаў паміж Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйным камітэтам маладых партыйных лідэраў і палітыкаў пры Парламенце Егіпта, падкрэслілі важнасць далейшага ўзаемадзеяння паміж маладзёжнымі структурамі пры заканадаўчых органах дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці