Аб візіце Міністра замежных спраў у Алжыр
25.10.2025 г.22–23 кастрычніка 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў наведвае з рабочым візітам Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку.
У склад беларускай дэлегацыі ўключаны прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а таксама БелГПП.
У першы дзень візіту Міністра М.Рыжанкова прыняў Прэзідэнт Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыд Тэбун. Прэзідэнт Тэбун пацвердзіў высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Алжырам, які базуецца на супадзенні пазіцый па ключавых пытаннях міжнароднага парадку, узаемнай падтрымцы, дружбе і палітычнай волі да іх трансфармацыі ва ўзаемавыгадныя эканамічныя праекты. М.Рыжанкоў перадаў Прэзідэнту Алжыра арыгінал асабістага паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з бачаннем беларускага боку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканоміку ў кантэксце святкавання 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Намечаны далейшыя крокі па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту, уключаючы развіццё прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі, падключэнне беларускага боку да рэалізацыі дзяржаўных праграм Алжыра ў сферах харчовай бяспекі, транспартнай інфраструктуры і абнаўлення грамадскага транспарту. Бакі канстатавалі неабходнасць пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, якая ахоплівае сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, юстыцыі, адукацыі і транспарту. Абмеркаваны будучыя кантакты на найвышэйшым узроўні.

Ключавым элементам праграмы візіту сталі перамовы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Дзяржаўным Міністрам, Міністрам замежных спраў, па справах нацыянальных абшчын за мяжой і афрыканскіх спраў Алжыра Ахмедам Атафам. Бакі пацвердзілі ўзаемную нацэленасць на ўсебаковае ўмацаванне беларуска-алжырскага супрацоўніцтва і абмеркавалі далейшыя магчымасці па пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і прадуктаў харчавання, узаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Асаблівая ўвага на сустрэчы таксама нададзена пытанням стварэння сумесных зборачных вытворчасцей, развіцця інфраструктуры, наладжвання прамых сувязей паміж дзелавымі коламі дзвюх краін і правядзення бізнес-сустрэч. Дасягнута дамоўленасць пра падрыхтоўку комплекснай «Дарожнай карты 2026–2027» двухбаковага ўзаемадзеяння, якая прадугледжвае рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў у пазначаных сферах. Дамовіліся пра арганізацыю ў лістападзе 2025 г. дадатковага візіту ў Алжыр прадстаўнікоў беларускіх упаўнаважаных ведамстваў, бізнесу і дзелавых колаў пад кіраўніцтвам Пасла Беларусі для абмеркавання канкрэтных двухбаковых эканамічных праектаў. Пацверджана важнасць работы міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, першае пасяджэнне якой было паспяхова праведзена ў красавіку 2025 года, у якасці ключавога элемента нарошчвання гандлёва-эканамічнага беларуска-алжырскага супрацоўніцтва. Бакі працягнуць работу па пашырэнні дагаворна-прававой базы, уключаючы падрыхтоўку да падпісання пакета двухбаковых дакументаў падчас будучага візіту на найвышэйшым узроўні. Міністры замежных спраў пацвердзілі прыхільнасць да ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных арганізацый, процідзеяння спробам крывадушнага навязвання дваістых стандартаў, у першую чаргу ў сферы правоў чалавека. Закрануты пытанні гуманітарнага і адукацыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку праект пагаднення ў галіне адукацыі і рэалізацыя праграм дзіцячага і культурнага абмену. У прыватнасці, М.Рыжанкоў пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку да аздараўлення групы алжырскіх дзяцей у лагеры «Зубраня» ў рамках гуманітарнага праекта пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пацверджана імкненне да ўзаемнага пашырэння дыпламатычнай прысутнасці. Міністр замежных спраў Беларусі павіншаваў алжырскага калегу з 30-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

З Міністрам фармацэўтычнай вытворчасці Алжыра Васімам Куідры абмеркаваны шляхі пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі, уключаючы паскарэнне працэдур рэгістрацыі беларускіх лекавых сродкаў. Адзначаны высокі патэнцыял для арганізацыі сумесных вытворчасцей фармацэўтычнай прадукцыі. Падкрэслена гатоўнасць беларускіх кампаній да перадачы тэхналогій і ўдзелу ў лакалізацыі прадукцыі на тэрыторыі Алжыра з перспектывай выхаду на рынкі Афрыкі. Алжырскі бок праявіў інтарэс да супрацоўніцтва ў галіне закупкі і вытворчасці лекавых сродкаў у сферы лячэння анкалагічных захворванняў, а таксама набыцця беларускіх субстанцый. Дасягнута дамоўленасць пра ўсталяванне прамых кантактаў паміж упаўнаважанымі дзяржаўнымі фармпрадпрыемствамі, якія забяспечваюць закупку, вытворчасць і продаж фармацэўтычных прэпаратаў. Адзначана, што развіццё супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай сферы мае стратэгічнае значэнне і будзе садзейнічаць умацаванню прамысловага і гуманітарнага вымярэння беларуска-алжырскіх адносін. Бакі дамовіліся пра далейшае ўзаемадзеянне ў мэтах забеспячэння ўзаемнага доступу лекавых сродкаў на рынкі краін Афрыкі і ЕАЭС.

У развіццё сустрэч з Прэзідэнтам і Міністрам замежных спраў Алжыра адбылася паглыбленая і прадметная размова М.Рыжанкова з Міністрам прамысловасці Алжыра Ях'яй Башырам, а таксама групай кіраўнікоў алжырскай прамысловасці. Бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі, стандартызацыі і сертыфікацыі. Дамовіліся пра правядзенне цэлага шэрагу экспертных перамоў, якія адбудуцца найбліжэйшым часам. Алжырскі бок выказаў цікавасць да беларускіх трактароў з павышанай магутнасцю (ад 200 да 300 к.с.), стварэння сумеснай вытворчасці па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, а таксама сумеснага праекта па выпуску грузавой і пасажырскай тэхнікі «МАЗ». У гэтым кантэксце беларускі бок прапанаваў адысці ад простай куплі-продажу да прамысловай кааперацыі і выпуску сумеснай прамысловай прадукцыі з перспектывай далейшага экспарту ў краіны Афрыкі.

On October 23, 2025 as part of a working visit to the People's Democratic Republic of Algeria, the Minister of Foreign Affairs of the Republic of Belarus, Maxim Ryzhenkov, met with the Minister of Agriculture, Rural Development and Fisheries of Algeria, Co-chairman of the Algerian side of the Belarusian-Algerian Intergovernmental Joint Commission on Trade, Economic, Scientific and Technical Cooperation, Yacine El Mahdi Oualid. The parties stated the need to increase mutual trade turnover. In particular, the Algerian side expressed interest in procuring Belarusian baby food, increasing the supply of powdered milk, as well as Belarusian meat products with a halal certificate.
An agreement was reached to sign an intergovernmental agreement in the field of veterinary medicine and a Memorandum of Cooperation in the field of agriculture. The parties exchanged mutual invitations to attend specialized exhibitions in the field of agriculture and food, in particular, Belagro 2026 in Minsk. The interest in intensifying practical cooperation between the relevant departments was emphasized. Maxim Ryzhenkov noted that Belarus, being a major producer of agricultural machinery and possessing extensive competencies and technologies in the field of agriculture, is ready to contribute to ensuring Algeria's food security. In this context, the parties discussed the need for agricultural mechanization within the framework of a large-scale project implemented by the Algerian side to develop new lands in the desert with an area of up to 1 million hectares. The Algerian side also expressed interest in continuing work on projects to create grain storage systems. In addition to the main meetings, a number of point-to-point negotiations and consultations of expert groups on cooperation in industry, agriculture, business contacts, as well as other areas of trade and economic cooperation took place. An agreement was reached to organize a visit of a delegation of representatives of Bobruiskagromash, MTZ, MAZ and Amkodor enterprises to Algeria on November 3, 2025 to practice areas of further cooperation in the supply of Belarusian machinery to Algeria, as well as conditions for the creation of joint productions of tractors and utility vehicles and attachments and service centers in Algeria.
