:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з першым намеснікам Міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта — Кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы А. аль-Шэрыфам

07.04.2026 г.

7 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з першым намеснікам Міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта – Кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы Абдэльазізам аль-Шэрыфам.
Егіпецкім бокам пацверджаны ўдзел Міністра інвестыцый і знешняга гандлю Егіпта Махамеда Фарыда Салеха ў 8-м пасяджэнні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі ў г.Мінску у перыяд з 4 па 8 мая 2026 г.
Разгледжаны пратакольныя пытанні ходу падрыхтоўкі да гэтага пасяджэння, уключаючы праект пратакола, парадку дня, прапановы па сустрэчах, правядзенне мерапрыемства для прадстаўнікоў бізнесу бакоў.
Асаблівы акцэнт зроблены на пытаннях прамысловай кааперацыі, у тым ліку аднаўленні работы зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Егіпце, і неабходнасці наладжвання прамога міжбанкаўскага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці