Аб правядзенні прэс-канферэнцыі з егіпецкімі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
17.02.2025 г.9 лютага 2025г. у Пасольстве Беларусі ў Егіпце адбылася прэс-канферэнцыя з егіпецкімі наглядальнікамі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь: Эзатам Саадам, дырэктарам Егіпецкага савета па міжнародных адносінах, былым Паслом Егіпта ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве), і Тарэкам аль-Авадзі, членам Прэзідэнцкага Камітэта па амністыі, Дырэктарам цэнтра па падтрымцы вяршэнства закону.
У ходзе мерапрыемства адзначана, што прадстаўнікі Егіпта ўпершыню прынялі ўдзел у назіранні за выбарамі Прэзідэнта ў 2025 годзе. Егіпецкія наглядальнікі падкрэслілі, што выбары Прэзідэнта, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь, былі празрыстымі і дэмакратычнымі, праходзілі ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства краіны і прынятымі Беларуссю міжнароднымі абавязацельствамі.
Назіральнікі не адзначылі ніякіх парушэнняў нацыянальнага заканадаўства, якія б маглі паставіць пад сумнеў легітымнасць выбараў або паўплываць на іх вынікі. Яны таксама падкрэслілі актыўны ўдзел грамадзян у працэсе галасавання і высокі прафесійны ўзровень арганізацыі выбарчай кампаніі.