:

Аб парадку ўдзелу ў тэндэрах і аўкцыёнах у Егіпце

Сістэма дзяржаўных закупак Егіпта рэгулюецца палажэннямі Закона «Аб парадку правядзення тэндэраў і аўкцыёнаў» № 89 ад 1998 г., а таксама прынятымі ў дадатак да яго адпаведнымі інструкцыямі і папраўкамі.

Для рэгістрацыі прадпрыемства (пастаўшчыка) неабходна ўвайсці на сайт Government E-Procurement Portal па адрасе https://www.etenders.gov.eg (ёсць англамоўная версія сайта) і, пасля выбару патэнцыйнага пакупніка экспартуемых тавараў ці паслуг, запоўніць рэгістрацыйную картку ў адпаведнасці з інструкцыяй.

У Егіпце праводзяцца ўнутраныя і міжнародныя тэндэры дзяржаўных закупак тавараў і паслуг, якія абвяшчаюцца дзяржаўнымі ведамствамі або арганізацыямі самастойна.

Замежныя пастаўшчыкі могуць удзельнічаць у правядзенні міжнародных тэндэраў у рамках дзяржаўных закупак. Удзел ва ўнутраных тэндэрах ажыццяўляецца праз мясцовых дылераў. Для прыняцця ўдзелу ў міжнародным тэндэры прадпрыемству (пастаўшчыку) неабходна падрыхтаваць пакет дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі пакупніка па кожным канкрэтным тэндэры.

Працэдура правядзення міжнароднага тэндэру ўключае:

1. Падачу заявак для ўдзелу і аплату ўзносаў за інфармацыйны пакет патрабаванняў пакупніка.
2. Прыём закрытых канвертаў, якія змяшчаюць камерцыйныя прапановы і тэхнічныя характарыстыкі, а таксама папярэдні гарантыйны ліст.
3. Ускрыццё канвертаў і прыняцце рашэння.
4. Аб'ява пераможцы і прадастаўленне канчатковага гарантыйнага ліста.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці