Прэферэнцыйныя гандлёвыя рэжымы
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўрапейскім Саюзам
25 чэрвеня 2001 г. паміж Егіптам і пятнаццаццю краінамі Еўрапейскага Саюза было падпісана пагадненне аб паэтапным стварэнні зоны свабоднага гандлю на працягу пераходнага перыяду, які не перавышае 12 гадоў з даты ўступлення пагаднення ў сілу.
Народны Сход Егіпта ратыфікаваў пагадненне ў 2003 годзе. Еўрапейскі Парламент і парламенты краін ЕС ратыфікавалі пагадненне 1 студзеня 2004 года.
У адпаведнасці з пагадненнем паміж Егіптам і ЕС усталёўваецца прэферэнцыйны рэжым гандлю, які распаўсюджваецца на прамысловыя, сельскагаспадарчыя тавары, а таксама на перапрацаваную сельскагаспадарчую прадукцыю згодна з наступнымі дамоўленасцямі:
• рэжым ўвозу прамысловых тавараў з Егіпта ў ЕС: экспарт егіпецкіх прамысловых тавараў у краіны ЕС ажыццяўляецца без выплаты мытных пошлін або аналагічных плацяжоў з даты ўступлення пагаднення ў сілу;
• рэжым увозу прамысловых тавараў з ЕС у Егіпет: увоз прамысловых тавараў, зробленых у краінах ЕС, у Егіпет ажыццяўляецца без выплаты мытных пошлін або аналагічных плацяжоў у адпаведнасці з устаноўленым графікам;
• з моманту ўступлення пагаднення ў сілу мытныя пошліны, якія прымяняюцца бакамі пагаднення, будуць часткова або цалкам адмененыя, за выключэннем пошлін на тавары, на якія распаўсюджваецца адмысловы рэжым гандлю (без прымянення ільготных умоў, альбо з ужываннем льготных умоў у межах тарыфных квот).
Агульны рынак Усходняй і Паўднёвай Афрыкі (COMESA)
Пагадненне аб агульным рынку Усходняй і Паўднёвай Афрыкі (далей – COMESA) было падпісана 5 лістапада 1993 года. Егіпет далучыўся да COMESA 29 чэрвеня 1998 года, а тарыфныя ільготы прымяняюцца да краін пагаднення з 17 лютага 1999 года на ўзаемнай аснове згодна з наступнымі дамоўленасцямі:
• ўдзельнікамі пагаднення аб свабодным гандлі з'яўляюцца 14 краін (Егіпет, Кенія, Судан, Маўрыкій, Замбія, Зімбабвэ, Джыбуці, Малаві, Мадагаскар, Руанда, Бурундзі, Каморскія Астравы, Сэйшэльскія Астравы і Лівія), якія прымяняюць нулявыя стаўкі мытных пошлін да тавараў, якія маюць сертыфікат паходжання з краін COMESA;
• Уганда пачала рэалізацыю палажэнняў пагаднення аб свабодным гандлі з ліпеня 2014 года, аднак асобныя групы тавараў будуць выключаныя з рэжыму свабоднага гандлю пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб COMESA ў Угандзе;
• у дачыненні да імпартуемых з краін COMESA тавараў Эрытрэя прымяняе стаўкі ўвазных мытных пошлін у памеры 80% ад ставак нацыянальнага тарыфу;
• у дачыненні да імпартуемых з краін COMESA тавараў Эфіопія прымяняе стаўкі ўвазных мытных пошлін у памеры 90% ад ставак нацыянальнага тарыфу;
• ўмовамі пагаднення для Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Свазіленда не прадугледжваецца зніжэнне мытных пошлін на любыя тавары з краін COMESA.
Вялікая арабская зона свабоднага гандлю (GAFTA)
У адпаведнасці з Рашэннем № 1317 D 59 Саветам па сацыяльна-эканамічных пытаннях Егіпта была прынята Праграма стварэння арабскай зоны свабоднага гандлю (далей – GAFTA) у адпаведнасці з Пагадненнем аб спрашчэнні і заахвочванні гандлю сярод дзяржаў-членаў Пагаднення ад 1981 года. Такім чынам, дамова аб GAFTA ўступіла у сілу 1 студзеня 1998 года.
Прадугледжавалася лібералізацыя гандлю таварамі паміж дзяржавамі-членамі ў перыяд з 1 студзеня 1998 году па 1 студзеня 2005 года. З 1 студзеня 2005 года былі адменены мытныя пошліны і іншыя зборы на ўсе тавары дзяржаваў-членаў пагаднення.
Удзельнікамі GAFTA з'яўляюцца 18 краін, у тым ліку Егіпет (Бахрэйн, Егіпет, Ірак, Іарданія, Кувейт, Ліван, Лівія, Марока, Аман, Палестына, Катар, Саўдаўская Аравія, Судан, Сірыя, Туніс, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емен і Алжыр). Адзінай краінай, якая мае права не зніжаць стаўкі мытных пошлін на ўвазную прадукцыю і, пры гэтым, захоўваць права на бязмытны ўвоз сваёй прадукцыі на тэрыторыю дзяржаў-удзельніц пагаднення, з'яўляецца Палестына.
Агадзірскае пагадненне
Агадзірскае пагадненне было падпісана Егіптам, Марока, Тунісам і Іарданіяй 22 лютага 2004 года. Пагадненне ўступіла ў сілу 6 ліпеня 2006 года, а да фактычнай рэалізацыі прадугледжаных ім мер краіны-ўдзельніцы прыступілі ў сакавіку 2007 года.
Пагадненнем прадугледжана адмена ўсіх тарыфных, нетарыфных і іншых мер рэгулявання гандлю ў дачыненні да ўсіх тавараў краін-удзельніц пагаднення.
Пагадненне таксама накіравана на ўмацаванне ўзаемадзеяння краін-удзельніц у такіх сферах, як мытнае супрацоўніцтва, правілы паходжання тавараў, дзяржаўныя закупкі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, спецыяльныя ахоўныя меры, новыя сектары эканомікі, субсідзіраванне і антыдэмпінгавыя меры, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці, стандартызацыя, механізм вырашэння спрэчак.
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Турцыяй
Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Егіптам і Турцыяй было падпісана 27 снежня 2005 года і ратыфікавана 1 сакавіка 2007 года.
Прэферэнцыйны рэжым у гандлі таварамі распаўсюджваецца на прамысловыя, сельскагаспадарчыя тавары, а таксама на перапрацаваную сельскагаспадарчую прадукцыю згодна з наступнымі дамоўленасцямі:
• Рэжым вывазу прамысловых тавараў з Егіпта ў Турцыю: егіпецкі экспарт прамысловых тавараў дапускаецца без выплаты мытных пошлін або аналагічных плацяжоў з даты ўступлення пагаднення ў сілу;
• Рэжым ўвозу прамысловых тавараў з Турцыі ў Егіпет: ўвазныя мытныя пошліны на прамысловую прадукцыю турэцкага паходжання паступова зніжаюцца ў адпаведнасці з чатырма пералікамі, у якіх зафіксаваны графік зніжэння ставак егіпецкага тарыфу (з даты ўступлення пагаднення да 2020 года);
• Рэжым ўвозу сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі сельскагаспадарчай перапрацоўкі і рыбнай прадукцыі: бакі пагадзіліся даць адзін аднаму прэферэнцыі ў выглядзе ўстанаўлення тарыфных квот або зніжэння ставак нацыянальных тарыфаў на пэўныя віды сельскагаспадарчай і рыбнай прадукцыі.
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАСГ
Пагадненне паміж Егіптам і Еўрапейскай асацыяцыяй свабоднага гандлю (далей – ЕАСГ) падпісана 27 студзеня 2007 года і ўступіла ў сілу 1 жніўня 2007 года.
Пагадненне распаўсюджваецца на гандаль прамысловымі, сельскагаспадарчымі таварамі, а таксама перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыяй згодна з наступнымі дамоўленасцямі:
• Рэжым вывазу прамысловых тавараў з Егіпта ў краіны ЕАСГ: егіпецкі экспарт прамысловых тавараў дапускаецца без выплаты ўвазных мытных пошлін або аналагічных плацяжоў з даты ўступлення пагаднення ў сілу;
• Рэжым увозу прамысловых тавараў у Егіпет з краін ЕАСГ: стаўкі ўвазных мытных пошлін на прамысловую прадукцыю з краін ЕАСГ паступова зніжаюцца ў адпаведнасці з чатырма спісамі, у якіх зафіксаваны графік зніжэння ставак егіпецкага тарыфу (з даты ўступлення пагаднення да 2020 года);
• Рэжым ўвозу сельскагаспадарчай прадукцыі: будзе разгледжана ў двухбаковым парадку, пры гэтым бакі пагадзіліся, што Егіпет прадаставіць асобныя спісы сельскагаспадарчай прадукцыі для кожнай краіны ЕАСГ, а краіны ЕАСГ прадставяць свае спісы сельскагаспадарчай прадукцыі ў адпаведнасці з егіпецкімі інтарэсамі;
• Рэжым ўвозу перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыі: бакі ўзгаднілі спіс егіпецкай экспартнай прадукцыі, да якой будзе ўжытвацца прэферэнцыйны рэжым гандлю на працягу 5 гадоў з магчымасцю падаўжэння, пры гэтым прэферэнцыйны рэжым гандлю для перапрацаванай сельскагаспадарчай прадукцыі з краін ЕАСГ прадстаўляцца не будзе. Аднабаковы прэферэнцыйны рэжым гандлю для егіпецкай прадукцыі быў падоўжаны;
• Рыбная і марская прадукцыя: з моманту ўступлення пагаднення ў сілу бакі дамовіліся аб поўнай адмене ўвазных мытных пошлін на некаторыя віды рыбнай прадукцыі Егіпта (напрыклад, перапрацаваная, кансерваваная рыба, малюскі і інш.). Што да імпарту рыбнай прадукцыі з краін ЕАСГ, у дачыненні да імпартуемай прадукцыі з Ісландыі і Нарвегіі Егіпет цалкам адмяніў ўвазныя мытныя пошліны на некаторыя віды рыбнай прадукцыі, пры гэтым знізіўшы стаўкі ўвазных мытных пошлін у межах квот для іншых відаў прадукцыі (напрыклад, нарэзаная свежая, марожаная і астуджаная рыба).
Пагадненне аб свабодным гандлі з паўднёваамерыканскім агульным рынкам (MERCOSUR)
Пагадненне аб свабодным гандлі з паўднёваамерыканскім агульным рынкам (далей – MERCOSUR) было падпісана Егіптам 3 жніўня 2010 года. У дачыненні да экспартуемых Егіптам тавараў быў уведзены прэферэнцыйны гандлёвы рэжым пры ўвозе ў краіны MERCOSUR. У сваю чаргу, у дачыненні да экспартуемых краінамі MERCOSUR тавараў, такіх, як цукар, мяса і соевы алей, таксама былі зніжаны стаўкі мытнага тарыфу Егіпта.
Пагадненне ўступіла ў сілу ў верасні 2017 года.
Лібералізацыя ўзаемнага гандлю таварамі паміж двума бакамі пагаднення закранае прамысловую, сельскагаспадарчую, перапрацаваную сельскагаспадарчую прадукцыю, стаўкі ўвазных мытных пошлін на якую будуць зніжацца ў адпаведнасці з чатырма спісамі, у якіх зафіксаваны графік зніжэння тарыфных ставак бакоў пагаднення. Мытныя пошліны на гэтую прадукцыю павінны быць узаемна ліквідаваны на працягу 10 гадоў з дня ратыфікацыі пагаднення усімі бакамі пагаднення.
Афрыканская кантынентальная зона свабоднага гандлю (АфКЗСГ)
Афрыканская кантынентальная зона свабоднага гандлю (АфКЗСГ) – гэта зона свабоднага гандлю, якая ствараецца ў цяперашні час у адпаведнасці з Пагадненнем аб кантынентальным свабодным гандлі Афрыкі паміж 54 з 55 краін Афрыканскага саюза (за выключэннем Эрытрэі). Гэта шматпланавае пагадненне, якое ахоплівае гандаль таварамі і паслугамі, інвестыцыі, правы інтэлектуальнай уласнасці і палітыку ў галіне канкурэнцыі.
АфКЗСГ з'яўляецца найбуйнейшай у свеце па колькасці краін-удзельніц з моманту ўтварэння Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Згаданае Пагадненне было заключана пад эгідай Афрыканскага саюза, і яго падпісалі 44 з 55 яго дзяржаў-членаў у г.Кігалі, Руанда, 21 сакавіка 2018 года. Пагадненне прадугледжвае скасаванне ўдзельнікамі тарыфаў у адносінах да 90% экспартных пазіцый, што забяспечыць свабодны доступ да тавараў і паслуг па ўсім кантыненце.
Пагадненне ўступіла ў сілу з 30 мая 2019 года, i пасля саміта 7 ліпеня 2019 года былі пачаты працэдурныя пытанні па забеспячэнню яго рэалізацыі.
Афрыканская кантынентальная зона свабоднага гандлю пачала функцыянаваць са студзеня 2021 года.