:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай ўстаноўлены 24 кастрычніка 1995 г.

У снежні 2019 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце Цярэнцьеў С.Л. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Інтарэсы Алжыра ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі.

Сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Алжыра адбыліся ў рамках Саміту тысячагоддзя (г.Нью-Ёрк, верасень 2000 г.) і Саміту Руху недалучэньня (г.Гавана, верасень 2006 г.).

Алжыр з візітамі наведалі міністр абароны (2002 і 2005 гг.), міністр замежных спраў (2003 г.), міністр прамысловасці (2018 г.) дэлегацыя міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі (2009 г.).

Рэспубліку Беларусь наведалі міністр замежных спраў (2018 г.) міністр прамысловасці Алжыра (2003 г.).

У красавіку 2015 г. ў Алжыры адбыўся першы раунд беларуска-алжырскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, а таксама сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Алжырам знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаныя пагадненні аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Алжыра, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Алжырскай ГПП.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці