Гуманітарнае супрацоўніцтва
Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Праведзены абмен візітамі міністраў адукацыі, рэктараў шэрагу ВНУ, стажыроўкі беларускіх студэнтаў у Амане. У красавіку 2018 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыты Аманскі цэнтр арабскай мовы і культуры.
У кастрычніку 2010 г. праведзеныя Дні культуры Султаната Аман у Рэспубліцы Беларусь, Дні культуры Беларусі ў Амане адбыліся ў сакавіку 2020 г.
Развіваецца супрацоўніцтва паміж музеямі Беларусі і Амана ў галіне выставачнай дзейнасці. У лютым 2022 г. адбыліся гастролі балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі ў г.Маскаце.