:

Да ўвагі грамадзян, якія ўязджаюць у Егіпет: аб неабходнасці рэгістрацыі мабільных тэлефонаў

З 1 студзеня 2025 года Урадам Егіпта была ўведзена сістэма рэгістрацыі мабільных тэлефонаў, у рамках якой прылады, якія не прайшлі афіцыйную рэгістрацыю, могуць быць адключаныя ад мясцовых сотавых сетак. Гэтае правіла дзейнічае толькі ў выпадку знаходжання ў Егіпце больш за 90 дзён.


Рэгістрацыя, якая ўключае выплату мытнай пошліны ў памеры 38% ад кошту тэлефона, ажыццяўляецца адразу пасля прыбыцця ў Егіпет у мытнай зоне аэрапорта або праз дадатак “Telephony”.


Для рэгістрацыі прылады патрабуецца не асабістая інфармацыя ўладальніка, а толькі IMEI прылады (15-значны код).


АДРАЗУ ПА ПРЫБЫЦЦІ Ў ЕГІПЕТ У МЫТНАЙ ЗОНЕ АЭРАПОРТА ВЫ МОЖАЦЕ ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ АДЗІН МАБІЛЬНЫ ТЭЛЕФОН БЯСПЛАТНА.


Купляючы тэлефон на тэрыторыі Егіпта, выкарыстоўвайце вышэйзгаданы дадатак, каб праверыць рэгістрацыю гаджэта ў сістэме.


Не плаціце зборы праз неафіцыйныя каналы.


Гэтае правіла не распаўсюджваецца на тэлефоны, якія працуюць у Егіпце да ўвядзення новых правілаў, планшэты, ноўтбукі, а таксама тэлефоны на міжнародным роўмінгу (з замежнымі SIM).


Падрабязная інфармацыя аб рэгістрацыі і дадатку на сайце: https://www.telephony.gov.eg/#banner-section

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці