Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет
24.06.2026 г.24 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па справах Еўропы Ваілем Хамедам.
Да егіпецкага боку даведзена інфармацыя аб здзейсненам 17 чэрвеня 2026 г. у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі нападзе на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у тым ліку дзяцей.
Дэталёва абмеркаваны планы па правядзенні двухбаковых сустрэч на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі дамоўленасцей па выніках 8-га пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі (май 2026 г., г.Мінск), арганізацыі кантактаў у рамках маючых адбыцца шматбаковых мерапрыемстваў.