Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з Прэзідэнтам Арабскай акадэміі навукі, тэхналогій і марскога транспарту прафесарам Ісмаілам Абдэль Гафарам
29.09.2026 г.29 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Прэзідэнтам Арабскай акадэміі навукі, тэхналогій і марскога транспарту (AASTMT) прафесарам Ісмаілам Абдэль Гафарам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Арабскай акадэміі з Беларуссю ў сферы навукі і адукацыі. Прафесару І.Абдэль Гафару былі перададзены на разгляд прапановы аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай Акадэміяй Навук Беларусі і беларускімі ўстановамі адукацыі.
Прэзідэнт Арабскай акадэміі асобна адзначыў эфектыўнае ўзаемадзеянне з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, на лячэбнай базе якога студэнты Акадэміі праходзілі лячэбную практыку. Пацвердзіў зацікаўленасць у прадаўжэнні і далейшым развіцці супрацоўніцтва з беларускім бокам.