:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў круглым стале беларускіх і егіпецкіх экспертаў

16.03.2023 г.

15 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў удзельнічаў у круглым стале, арганізаваным Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і Егіпецкім саветам па міжнародных адносінах.


Экспертная дыскусія ахапіла праблемы фармавання новага глабальнага парадку, сфармуляваныя ў артыкуле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея «Ліберальны міжнародны парадак: ці можна яго выратаваць у сённяшнім негегеманісцкім свеце?», напісаным незадоўга да яго заўчаснай смерці ў 2022 годзе.
Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі тэарэтычныя асновы канцэпцыі ліберальнага міжнароднага парадку і магчымасці яе функцыянавання ў сучасных глабальных умовах.
Круглы стол стаў першым сумесным мерапрыемствам двух вядучых аналітычных цэнтраў Беларусі і Егіпта.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці