Аб канферэнцыі Маладзёжнага парламента Беларусі і Каардынацыйнага камітэта маладых партыйных лідэраў і палітыкаў Егіпта
02.03.2023 г.25 лютага 2023 г. пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет праведзена сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі паміж прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйнага камітэта маладых партыйных лідэраў і палітыкаў пры Парламенце Егіпта.
Бакі праінфармавалі адзін аднаго аб структуры, задачах і асноўных напрамках дзейнасці маладзёжных структур пры заканадаўчых органах Беларусі і Егіпта, вызначылі ключавыя напрамкі будучага ўзаемадзеяння.
Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі па пытаннях маладзёжнай палітыкі, адзначылі асаблівасці арганізацыі работы з актыўнай моладдзю ў абедзвюх краінах.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні рэгулярных сумесных мерапрыемстваў для абмену вопытам, дэманстрацыі дасягненняў, абмеркавання актуальных праблем грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага парадку дня Беларусі і Егіпта з мэтай актыўнага ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах.