:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Егіпта

11.11.2026 г.

11 лістапада 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па справах пратакола Іхабам Сулейманам.

Бакі адзначылі актыўную дынаміку супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта ў розных сферах, абмеркавалі ход падрыхтоўкі будучых двухбаковых мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

Асобная ўвага на сустрэчы ўдзелена пратакольным аспектам узаемадзеяння.

Таксама 11 лістапада 2026 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Егіпце з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па парламенцкіх справах Шадзі аль-Шаркаві.

Бакі сышліся на думцы адносна важнасці парламенцкага супрацоўніцтва дзеля прасоўвання двухбаковага парадку дня па ўсіх аспектах, уключаючы гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне.

Абмеркавалі пытанні арганізацыі ўзаемных візітаў заканадаўчых органаў дзвюх краін, узаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх структур, нарошчвання міжпартыйных кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці