Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага са Старшынёй Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі, генерал-маёрам Махамедам Абдэль Фаттам Абу Бакрам
30.09.2026 г.30 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся са Старшынёй Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі, генерал-маёрам Махамедам Абдэль Фаттам Абу Бакрам.
У ходзе сустрэчы пацверджаны намер развіваць сумесныя праекты прамысловай кааперацыі, у тым ліку магчымасць іх падтрымкі з егіпецкага боку.
Абмеркаваны пытанні стварэння ў Егіпце зборачных вытворчасцей трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі на базе прадпрыемстваў Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі, а таксама пашырэння супрацоўніцтва
ў галіне рухавікоў і беспілотных лятальных сістэм.