Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага са Старшынёй Арабскага парламента Мухамедам Ахмедам аль-Ямахі
01.07.2026 г.1 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Яўген Сабалеўскі сустрэўся са Старшынёй Арабскага парламента Мухамедам Ахмедам аль-Ямахі.
Падрабязна абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лігай арабскіх дзяржаў і яе ўстановамі, у тым ліку ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Арабскім парламентам і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.
Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні Арабскага парламента.