:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з Міністрам знешняга гандлю і садзейнічання экспарту Алжыра

19.10.2026 г.

19 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Міністрам знешняга гандлю і садзейнічання экспарту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Камелем Резігам.

Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-алжырскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам рэалізацыі сумесных праектаў па арганізацыі ў Алжыры вытворчасці беларускіх трактароў, аўтобусаў і збожжасушыльных комплексаў.

Разгледжаны магчымасці арганізацыі паставак пілотных партый беларускай тэхнікі на алжырскі рынак з мэтай пашырэння прысутнасці беларускіх вытворцаў і далейшага развіцця прамысловай кааперацыі.

Асобная ўвага нададзена пытанням нарошчвання ўзаемнага гандлю і забеспячэння яго збалансаванасці. У гэтай сувязі абмеркаваны перспектывы пашырэння паставак алжырскай сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку садавіны, аліўкавага алею і фінікаў, на беларускі рынак.

Па выніках сустрэчы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У адпаведнасці з раней накіраванымі запрашэннямі абмеркавана магчымасць арганізацыі візіту Міністра знешняга гандлю і садзейнічання экспарту Алжыра ў Рэспубліку Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці