:

Аб уручэнні даверчых лістоў Паслом Беларусі Я.Сабалеўскім Генеральнаму сакратару Лігі арабскіх дзяржаў

28.10.2026 г.

28 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя лісты новапрызначанаму Генеральнаму сакратару Лігі арабскіх дзяржаў Набілю Фахмі.

Падчас сустрэчы бакі намецілі пэўныя крокі па развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Лігай арабскіх дзяржаў і яе спецыялізаванымі арганізацыямі, уключаючы сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.

Суразмоўцы станоўча ацанілі актыўную дынаміку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і арабскімі краінамі. Падкрэслілі супадзенне падыходаў Рэспублікі Беларусь, Лігі арабскіх дзяржаў і яе краін-членаў адносна пабудовы супрацоўніцтва з партнёрамі на аснове прынцыпаў узаемапавагі і добрасуседства.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці