Аб уручэнні Паслом Беларусі Я.Сабалеўскім даверчых грамат Старшыні Пераходнай Суверэннай Рады Судана
11.10.2026 г.11 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя граматы Старшыні Пераходнай Суверэннай Рады Рэспублікі Судан Абдэль Фаттаху аль-Бурхану.
Падчас цырымоніі сцверджана гатоўнасць беларускага боку падтрымліваць актывізацыю беларуска-суданскіх сувязей. Выказана зацікаўленасць удзельнічаць у постканфліктным аднаўленні Судана праз пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай, пасажырскай, грузавой, дарожна-будаўнічай тэхнікі, харчавання і іншых неабходных суданскаму боку тавараў.
Кіраўніцтва Судана пацвердзіла намер садзейнічаць у прасоўванні двухбаковага супрацоўніцтва па розных напрамках.