:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Я.Сабалеўскім копій даверчых грамат у МЗС Судана

10.10.2026 г.

10 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Мухідзіну Салему Амеду.

Суразмоўцы далі станоўчую адзнаку актывізацыі беларуска-суданскага ўзаемадзеяння за апошні перыяд, адзначылі дынамічныя кантакты па лініі профільных ведамстваў. Абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках 5-га пасяджэння Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве, перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Бакі намецілі крокі інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць прадоўжыць практыку аказання традыцыйнай узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці