Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з Дзяржаўным міністрам ваеннай вытворчасці Егіпта С.Сулейманам
05.11.2026 г.5 лістапада 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Дзяржаўным міністрам ваеннай вытворчасці Егіпта Салахам Сулейманам.
Разгледжаны пытанні прамысловай кааперацыі і аднаўлення работы зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Егіпце, у тым ліку маркетынг і збыт сумесна вырабленай прадукцыі, атрыманне «залатой» ліцэнзіі, а таксама неабходнасць наладжвання прамога міжбанкаўскага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі.
З мэтай актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння бакі плануюць прапрацаваць правядзенне візітаў высокага ўзроўню ў Егіпет, анлайн-сустрэч з удзелам адказных прадпрыемстваў, а таксама абмен інфармацыяй аб рынках трактароў, грузавой тэхнікі і станкоў.