:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева са старшынёй Егіпецкай арганізацыі па стандартызацыі і якасці

08.02.2023 г.

8 лютага 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева са старшынёй Егіпецкай арганізацыі па стандартызацыі і якасці Халедам Сафі.

Бакі разгледзелі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва па такіх напрамках, як стандартызацыя і ацэнка адпаведнасці якасці і бяспекі прадукцыі. Абмеркавалі крокі па абтымізацыі нарматыўных асноваў працы па ўстраненню тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі.

Дасягнуты прадметныя дамоўленасці па актывізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння на аснове падпісанага ў 2019 годзе Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Егіпецкай арганізацыяй па стандартызацыі і якасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці