Аб устанаўленні правілаў працы прадстаўніцтваў замежных кампаній у Егіпце
Аб устанаўленні правілаў працы прадстаўніцтваў
замежных кампаній у Егіпце
неафіцыйны пераклад
Генеральнае агенцтва па інвестыцыях і свабодных зонах
Пастанова № 742 ад 2018 года
«Аб устанаўленні правілаў працы прадстаўніцтваў
замежных кампаній у Егіпце»
Выканаўчы дырэктар Генеральнага агенцтва па інвестыцыях і свабодных зонах (далей – Агенцтва) на падставе
– Закона «Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і індывідуальных прадпрымальніках» № 159 ад 1981 года і выканаўчага палажэння да яго, а таксама паправак да згаданых дакументаў;
– Закона «Аб інвестыцыях» № 72 ад 2017 года і выканаўчага палажэння да яго;
– Пастановы Прэм'ер-міністра № 1453 ад 2018 года;
– дакладной запіскі начальніка дэпартамента інвестыцыйных паслуг ад 05.11.2018 аб арганізацыі працы прадстаўніцтваў замежных кампаній у Егіпце
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Артыкул 1.
Прадстаўніцтвы замежных кампаній, якія працуюць у Егіпце, павінны ў пачатку кожнага года прадастаўляць Агенцтву інфармацыю аб імёнах, пасадах, грамадзянстве, узроўні зарабатнай платы супрацоўнікаў, а таксама звесткі аб агульнай суме выплат на зарабатную плату і аб працэнтнай долі заработнай платы егіпецкіх супрацоўнікаў да агульнай сумы выплат на зарабатную плату; справаздачу аб дзейнасці на працягу года і любых зменах ў ёй, а таксама апавяшчэнне аб адпраўцы справаздачы ў галаўную кампанію і інфармацыю пра тое, якія рашэнні былі прынятыя галаўной кампаніяй у адносінах працы прадстаўніцтва на працягу года.
Акрамя таго, прадстаўніцтва павінны прадастаўляць план-графік работ з указаннем таго, якія маркетынгавыя даследаванні ўжо праведзеныя, якія яшчэ маюць адбыцца, а таксама прадастаўляць інфармацыю аб практычных выніках даследаванняў.
Артыкул 2.
Прадстаўніцтвы замежных кампаній, якія працуюць у Егіпце, павінны на працягу трох гадоў з даты рэгістрацыі накіраваць у Агенцтва інфармацыю аб прыняцці галаўной кампаніяй рашэння аб стварэнні ў Егіпце сваёй даччынай кампаніі альбо адкрыцці філіяла.
На падставе рашэння выканаўчага дырэктара Агенцтва згаданы перыяд можа быць прадоўжаны пры прадастаўленні прымальных аргументаў.
Артыкул 3.
У выпадку непрыняцця па заканчэнні згаданага перыяду рашэння аб стварэнні структур, згаданых у Артыкуле 2 дадзенай Пастановы, будзе разглядацца пытанне аб мэтазгоднасці працягу дзейнасці прадстаўніцтва на тэрыторыі Егіпта.
Артыкул 4.
Прадстаўніцтвам, якія працуюць у Егіпце, выдаецца рэгістрацыя на тэрмін не больш за 1 год. Пытанне аб мэтазгоднасці працягу разглядаецца штогод з улiкам выканання прадстаўніцтвамі патрабаванняў, выкладзеных у Артыкуле 1 гэтай Пастановы.
Артыкул 5.
Прадстаўніцтва павінны займацца выключна дзейнасцю, прадугледжанай у Артыкуле 319 выканаўчай пастановы да Закона «Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і індывідуальных прадпрымальніках» № 159 ад 1981 года з папраўкамі ў згаданыя дакументы, што адказвае мэтам работы прадстаўніцтваў. У выпадку невыканання гэтага патрабавання прадстаўніцтва павінны на працягу шасці месяцаў з моманту паведамлення аб выяўленым невыкананні дадзенага патрабавання змяніць свой статус шляхам стварэння даччынага прадпрыемства альбо адкрыцця філіяла замежнай кампаніі ў Егіпце. У адваротным выпадку будзе разгледжана пытанне аб пазбаўленні прадстаўніцтва рэгістрацыі.
Акрамя таго, пытанне аб пазбаўленні прадстаўніцтва рэгістрацыі можа быць разгледжана ў выпадку прадастаўлення ім недакладных звестак альбо парушэння законаў і іншых нарматыўных актаў.
Артыкул 6.
Дадзеная Пастанова публікуецца ў газеце «Інвестыцыі», а таксама на інтэрнэт-сайце Агенцтва і ўступае ў сілу з моманту падпісання з неабходнасцю яго выканання ў частцы кампетэнцыі усімі зацікаўленымі асобамі.
Выканаўчы дырэктар Агенцтва
Подпіс, 13.11.2018
Мохсен Адэль Хельме