:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У 2021 годзе двухбаковы гандлёвы тавараабарот склаў 62,68 млн. даляраў. Беларускі экспарт у Егіпет склаў 41,77 мільёна даляраў, імпарт – 20,91 млн. даляраў.

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Егіптам, (млн. даляраў)

Год

Абарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2014

156,45

134,1

22,35

131,68

2015

186,34

98,01

88,32

9,69

2016

57,8

43,35

14,45

28,9

2017

97,46

76,12

21,34

54,78

2018

108,7

83,04

25,03

58,1

2019

142,37

116,46

25,88

90,6

2020 79,58 58,63 20,95 37,68
2021 62,68 41,77 20,91 20,86

Беларусь экспартуе ў Егіпет металавырабы, трактары, сухое малако, шыны, грузавыя аўтамабілі, помпы, дарожную і будаўнічую тэхніку, аўтапагрузнікі, рухавікі ўнутранага згарання, оптыку, рэнтгенаўскае абсталяванне, прадукцыю нафтахіміі і дрэваапрацоўкі.

Імпарт з Егіпта ў асноўным складаецца з цытрусавых пладоў, свежай, кансерваванай і замарожанай гародніны і садавіны, лекаў, раслін, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і фармацэўтыцы, верхняй вопраткі, тканін, поўсці.

Вядучымі экспарцёрамі беларускай прадукцыі ў Егіпет з'яўляюцца ААТ «Беларускі металургічны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Амкадор», УП «Адані», канцэрн «Белнафтахім».

Створана сумесная вытворчасць грузавых аўтамабіляў «МАЗ» на базе кампаніі «Helwan Machinery and Equipment» Міністэрства ваеннай прамысловасці Егіпта, адчынена зборачная лінія дарожна-будаўнічай тэхнікі ААТ «Амкадор». Адпрацаваны алгарытмы стварэння зборачных ліній для выпуску беларускіх трактароў, дызельных рухавікоў, аўтобусаў з газавымі рухавікамі.

Беларускія прадпрыемствы рэгулярна бяруць удзел у міжнародных выставах, якія праводзяцца ў г.Каіры, у тым ліку выставе сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання «Сахара», выставе прадуктаў харчавання «Фуд Афрыка».

Беларусь і Егіпет актыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках інстытуцыйных гандлёва-эканамічных органаў.

У лістападзе 2023 г. у г.Каіры адбылося сёмае пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі.  

Дзейнічаюць: 

Беларуска-Егіпецкая сумесная рабочая група па супрацоўніцтве ў галіне прамысловасці, трэцяе пасяджэнне адбылося 17–18 ліпеня 2023 г. у г.Каіры.

Беларуска-Егіпецкая сумесная рабочая група па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі, другое пасяджэнне адбылося 14–15 лістапада 2023 г. у г.Каіры. 

Беларуска-Егіпецкі Савет дзелавога супрацоўніцтва, другое пасяджэнне адбылося 14–15 лістапада 2023 г. у г.Каіры.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 9 прадпрыемстваў са 100-працэнтным егіпецкім капіталам і 12 сумесных беларуска-егіпецкіх прадпрыемстваў.

З мэтай развіцця міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння падпісаны пагадненні аб пабрацімскіх сувязях паміж г.Мiнскам і г.Каірам, Мінскай вобласцю і губернатарствам Паўднёвы Сінай.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці