:

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарным супрацоўніцтва з Егіптам развіваецца пераважна ў галінах адукацыі і навукі, культуры, спорту і турызму.

У студзені 2016 г. адбыўся візіт у Егіпет дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з Першым намеснікам Старшыні прэзідыума НАН.

У траўні 2017 г. Беларусь наведала дэлегацыя Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта на чале з яе старшынёй М.Сакрам.

У лютым 2020 г. у г.Каіры пры ўдзеле Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі і Старшыні Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта адбыўся беларуска-егіпецкі навуковы сімпозіум.

Дагаворы аб супрацоўніцтве з універсітэтамі Егіпта заключылі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У лютым 2020 г. Егіпет наведала дэлегацыя ў складзе Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Праведзена сустрэча з Міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта. Адбылося пасяджэнне круглага стала з кіраўнікамі егіпецкіх універсітэтаў па пытаннях міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння.

У ВНУ Беларусі ў перыяд 1991 – 2020 гг. падрыхтавана больш за 150 егіпецкіх спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і 29 кандыдатаў навук.

У красавіку 2019 г. у г.Каіры праведзены першыя курсы ў галіне дызайну і вытворчасці мэблі для егіпецкіх спецыялістаў пры ўдзеле выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У кастрычніку 2004 г. паміж Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і Александрыйскай бібліятэкай падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы навукі і інфармацыі.

У 2005 і 2019 гг. адбыліся Дні культуры Егіпта ў Беларусі, у 2007 і 2008 – Дні культуры Беларусі ў Егіпце.

У 2015 годзе Беларусь упершыню прыняла ўдзел у Каірскім міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў. У 2016 годзе анімацыйнаму фільму Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Вясна ўвосень» (рэжысёр і аўтар сцэнара Таццяна Кубліцкая) была прысуджаная ўзнагарода за лепшы сцэнар на фестывалі.

У 2017 годзе Егіпет упершыню быў прадстаўлены на міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». У ліпені 2018 г. прадстаўнік Егіпта ўпершыню прыняў удзел у конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю «Славянскі базар».

З мэтай развіцця спартыўнага супрацоўніцтва ў лютым 2018 г. адбылася таварыская футбольная сустрэча юнацкай каманды Мінскай вобласці «Іслач» з юнацкай камандай Паўднёвага Сіная на стадыёне Моладзевай алімпійскай вёскі ў г.Шарм-эль-Шэйху.

У студзені 2019 г. у г.Каіры арганізаваны сумесны трэніровачны збор моладзевых каманд Беларусі і Егіпта па боксу.

У ліпені 2019 г. праведзены беларуска-егіпецкi тыдзень сяброўства і спорту, падчас якога Беларусь наведалі каманды па боксу і барацьбе Егіпта для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў і ўдзелу ў спаборніцтвах.

Паміж Беларуссю і Егіптам актыўна развіваюцца адносіны ў галіне турызму.

У ліпені 2020 г. адбыўся ў Беларусь візіт афіцыйнай егіпецкай дэлегацыі, якую ўзначальваў Міністрам турызму і па справах старажытнасцяў Егіпта Х. аль-Анані.

У сакавіку 2021 г. у гг. Каір і Шарм эль-Шэйх прайшоў першы беларуска-егіпецкі турыстычны форум, у рамках якога праведзены перагаворы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства турызму і старажытнасцей, МЗС і Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Арабскай Рэспублікі Егіпет, а таксама сустрэчы ў фармаце. В2В з прадстаўнікамі турыстычнай індустрыі Егіпта з розных рэгіёнаў краіны.

Егіпет з'яўляецца адным з лідзіруючых напрамкаў для турыстычнага патоку з Беларусі.

Колькасць турыстаў, накіраваных у Егіпет турыстычнымі арганізацыямі Беларусі (чалавек)

2012

2013

2014

2015

2016

2017

2018

2019

2020 2021

46 981

52 954

93 911

85 263

46 000

123 000

212 000

258 715 121 000 200 120

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці