Палітычнае супрацоўніцтва
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет былі ўсталяваны 1 лютага 1992 г.
Пасольства Беларусі ў Егіпце было адкрыта ў жніўні 1997 г.
У чэрвені 1998 г., студзені 2017 г. і лютым 2020 г. адбыліся візіты ў Егіпет Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У верасні 2015 г. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Прэзідэнтам Егіпта падчас 70-й сесіі ГА ААН у г.Нью-Ёрку.
У чэрвені 2019 г. арганізаваны першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха аль-Сісі ў Беларусь.
У красавіку 2024г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Егіпет.
Егіпет з афіцыйнымі візітамі наведалі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (1996 год), Міністр замежных спраў (1998, 1999, 2006 і 2009 гг.), Міністр прамысловасці (2017 і 2019 гг.), Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання (2017 год), Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2017 год), Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (2003, 2016 і 2018 гг.), Міністр сувязі і інфарматызацыі (2018 год), Міністр культуры (2004 і 2008 гг.), Міністр унутраных спраў (2006 год), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2000 год), Старшыня ДВПК (2015, 2018 і 2019 гг.), Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2018 г.).
Міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Егіпта праведзены сем раўндаў палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў (апошні — ў лютым 2024 г.).
У лютым 2015, 2017 і 2018 гг. прайшлі сустрэчы міністраў на палях Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы. У верасні 2023 г. праведзена сустрэча міністраў замежных спраў дзвюх краін на палях 78-й сесіі ГА ААН у г.Нью-Ёрку.
У лютым 2020 г. падпісаны мемарандум аб заснаванні Камісіі высокага ўзроўню па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычным дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет на ўзроўні міністраў замежных спраў.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае больш за 50 міжнародных дагавораў, у ліку якіх пагадненне аб асновах адносін і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет, гандлёвае пагадненне, пагадненне аб эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, супрацоўніцтве ў галіне культуры, супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.