:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларусь і Аман надаюць асаблівую ўвагу развіццю гандлёва-эканамічных адносін.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам фарміруецца пераважна за кошт беларускага экспарту. Беларусь пастаўляе ў Аман прадукты харчавання.

У верасні 2023 года праведзены візіт у Беларусь дэлегацыі Гандлёва-прамысловай палаты аманскай правінцыі Паўднёвая Шаркія. Вядзецца ўзаемадзеянне паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Аманскай гандлёва-прамысловай палатай. Фарміруецца Беларуска-Аманскі дзелавы камітэт. 

У жніўні 2024 года «на палях» візіту Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман праведзены беларуска-аманскі бізнес-форум. 

У снежні 2024 года беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў харчовай галіны краіны прынялі ўдзел у выставе Oman Agro Food.

1 – 2 красавіка 2026 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь ў Султанат Аман. Ключавым мерапрыемствам візіту стала правядзенне 1 красавіка 2026 г. пад старшынствам Міністра замежных спраў першага пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях. Аманскі бок узначаліў Прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва. У рамках візіту быў праведзены беларуска-аманскі бізнес-форум.

Развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы навукі і тэхналогій. У красавіку 2019 г. прадстаўнікі дзелавых колаў Амана наведалі міжнародную спецыялізаваную выставу “TIBO-2019”. У сакавіку 2020 г. адбыўся візіт у Аман дэлегацыі НАН Беларусі і Парку высокіх тэхналогій.

У лютым 2025г. запушчаны прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Салалай сіламі авіякампаніі «Белавія».

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці